ДБУ № 29 будзе прададзена

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У снежні 2019 года калектыў філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 135» папоўніўся амаль на 60 чалавек. Гэта стала магчымым у выніку пераводу работнікаў іншага прадпрыемства – філіяла ДБУ № 29 ААТ «ДБТ № 7».

На даны момант маёмасць ДБУ № 29 знаходзіцца ў распараджэнні ДРБУ № 135 на ўмовах арэнды, і паралельна вядзецца работа па пакупцы арганізацыі. Фінансуе здзелку КУП «Мінскаблдарбуд».

– Каб не страціць падрыхтаваных спецыялістаў, усім работнікам ДБУ № 29 (а гэта 67 чалавек) прапанавана праца ў ДРБУ № 135. На даны момант прыйшло 58 чалавек. Усім ім прадастаўлена работа, – падкрэслівае начальнік ДРБУ № 135 Вадзім Савіцкі.

Пры ажыццяўленні пакупкі матэрыяльна-тэхнічная база ДРБУ № 135 папоўніцца комплексам будынкаў і збудаванняў у аграгарадку Заямнае, у тым ліку яшчэ адным асфальтабетонным заводам. «Матэрыяльная база патрабуе капітальных укладанняў. Будзем аднаўляць яе», – падзяліўся планамі Вадзім Савіцкі.

Павелічэнне калектыву непазбежна запатрабуе і росту аб’ёмаў вытворчасці. «Неабходна нарасціць іх не менш чым у два разы, каб не зменшыць у памеры заработнай платы», – зазначае Вадзім Савіцкі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *