Заняткі па баявой гатоўнасці прайшлі на Стаўбцоўшчыне

Ахова правапарадку Важное

З 21 па 24 студзеня праходзілі заняткі па баявой гатоўнасці з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны Стаўбцоўскага раёна.

Для ўдзелу ў занятках прыцягваліся службовыя асобы райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, раённага ваеннага камісарыяту, прадстаўнікі сілавых ведамстваў – райаддзела міліцыі і райаддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама галоўны ўрач Стаўбцоўскай ЦРБ і начальнік Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі.

Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Гурыненка, заняткі прайшлі ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі. Падчас іх былі прадугледжаны тэарэтычныя і практычныя заданні.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *