Юрысконсульт УП «Стаўбцоўскае АКС» адказала на хвалюючыя пытанні

Главное Эканомiка

Ці можна не плаціць за аказаную паслугу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі?

«Гэтае пытанне зрэдзьчас узнікае, хаця юрыдычная граматнасць спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг пастаянна павышаецца і дае магчымасць будаваць нашы ўзаемаадносіны на канструктыўнай і даверлівай аснове», – канстатуе юрысконсульт УП «Стаўбцоўскае АКС» Алена Хурс.         

Каб пазбегнуць непаразуменняў, нагадваем, што Закон Рэспублікі  Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» прадугледжвае абавязковасць заключэння дагавора на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг не толькі для выканаўцы, які з’яўляецца камерцыйнай арганізацыяй, але, пры пэўных умовах, і для спажыўца. Згодна з пералікам асноўных жыллёва-камунальных паслуг, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 27 студзеня 2009 г. № 99 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», паслуга па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі з’яўляецца асноўнай жыллёва-камунальнай паслугай, і яна аказваецца ў абавязковым парадку.

У адпаведнасці з пунктам 8 артыкула 17 «Аб абыходжанні з адходамі», уласнікі адходаў спажывання абавязаны прыняць меры па іх дастаўцы ў санкцыянаваныя месцы захоўвання. Гэтыя месцы прапісаны і зацверджаны мясцовымі органамі ўлады для кожнага населенага пункта. Для грамадзян імі можа быць або адмыслова ўладкаваная пляцоўка з кантэйнерамі, або спецыяльны транспартны сродак (смеццявоз) у выпадку аб’езду прыватных домаўладанняў. Схема абыходжання з камунальнымі адходамі, якія ўтвараюцца на тэрыторыі раёна, зацверджана рашэннем райвыканкама ад 26 лістапада 2019 г. № 1631.

У адпаведнасці з артыкулам 19 Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», спажывец, які з’яўляецца наймальнікам жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, уласнікам жылога памяшкання, мае права ў любы час у аднабаковым парадку адмовіцца ад дагавора на аказанне жыллёва-камунальных паслуг цалкам ці часткова, калі неаказанне гэтых паслуг канкрэтнаму спажыўцу тэхнічна магчыма. У той жа час ва УП «Стаўбцоўскае АКС», выканаўцы данай паслугі, адсутнічаюць тэхнічныя сродкі, якія дазваляюць на практыцы не аказваць яе канкрэтнаму спажыўцу і пры гэтым пазбавіць яго фактычнай магчымасці выкарыстоўваць гэтую паслугу.

Тыпавы дагавор на аказанне паслугі зацверджаны пастановай № 99. Даны від дагавора, у адпаведнасці з Законам ад 16 ліпеня 2008 г. № 405-З «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», з’яўляецца публічным, у сувязі з чым, незалежна ад факта яго заключэння, плата за асноўную жыллёва-камунальную паслугу налічваецца і прад’яўляецца спажыўцу.

Паслуга па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі лічыцца фактычна аказанай спажыўцу ў тым выпадку, калі, згодна са схемай санітарнай ачысткі, смеццявозам зроблены аб’езд замацаванай тэрыторыі.

Паводле пункта 52 Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 12 чэрвеня 2014 г. № 571, плата за абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў адносінах да жылых памяшканняў, што знаходзяцца ва ўласнасці або ў валоданні і карыстанні плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг, у якіх адсутнічаюць зарэгістраваныя па месцы жыхарства грамадзяне, уносіцца зыходзячы з нарматыву ўтварэння цвёрдых камунальных адходаў на аднаго плацельшчыка жыллёва-камунальных паслуг па тарыфах для насельніцтва, якія субсідзіруюцца.

З 1 кастрычніка 2018 года ўступіў у сілу абзац 142 падпункта 1.3.3 пункта 52 пастановы Савета Міністраў ад 29 чэрвеня 2018 г. № 510, які датычыць парадку налічэння платы за паслугу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі за жылыя памяшканні, у якіх ніхто не зарэгістраваны. Гэтай пастановай прадугледжана прыпыненне (у выпадку звароту ўласніка з заявай) аказання паслугі па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі на тэрмін да шасці месяцаў (як правіла, у ацяпляльны перыяд) у дачыненні да аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў, у якіх адсутнічаюць зарэгістраваныя грамадзяне (дом выкарыстоўваецца для сезоннага пражывання).

Такім чынам, адмова грамадзян, якія маюць ва ўласнасці жылыя дамы, ад заключэння дагавора не вызваляе ад унясення аплаты паслуг па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі (пункт 5 артыкула 29 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Выкананне патрабаванняў закона як з боку грамадзян, так і з боку УП «Стаўбцоўскае АКС» служыць гарантыяй чысціні і парадку ў нашым горадзе і раёне.

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *