Пяць стаўбчан перамаглі ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Традыцыйна зімовыя канікулы збіраюць лепшых вучняў вобласці для ўдзелу ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды. Наш раён быў прадстаўлены 21 вучнем, трэцяя частка з іх атрымалі дыпломы пераможцаў.

Дзесяцікласніца гімназіі № 1 г. Стоўбцы Дзіяна Валахановіч пацвердзіла свае выдатныя веды па рускай мове і літаратуры і атрымала дыплом І ступені. З ёй працуе настаўніца Г. І. Галяновіч. Заўсёды вяртаецца з дыпломамі пераможцы з розных алімпіяд адзінаццацікласнік СШ № 3 г. Стоўбцы Дзмітрый Суднік. І на гэты раз са сваёй настаўніцай рускай мовы і літаратуры Я. Б. Богуш Дзмітрый радуецца поспеху – дыплому ІІ ступені. Па гэтым жа прадмеце дыплом ІІІ ступені атрымала яшчэ адна вучаніца СШ № 3 – дзевяцікласніца Дзіяна Шуцько (настаўніца – В. М. Грыб).

Выдатна прадставіла сваю школу і наш раён па беларускай мове і літаратуры дзевяцікласніца гі-мназіі № 1 г. Стоўбцы Валерыя Бухавецкая, якая атрымала дыплом І ступені (настаўніца – Т. Л. Мароз).

Па англійскай мове дыплом ІІ ступені заваявала дзесяцікласніца СШ № 3 Дар’я Тулейка (настаўніца – Н. П. Сінянкова). Дыплом такой жа вартасці па працоўным навучанні атрымала дзесяцікласніца гімназіі № 1 Яна Дзям’янка (настаўніца – Р. М. Малахава).

Пераможцы маюць гонар прадставіць Мінскую вобласць ад нашага раёна на заключным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *