Юная каратыстка са Стоўбцаў абараніла белы пояс на выдатна

Важное Спорт

У Мінску прайшоў экзамен на 0 кю – абарону белага пояса. 68 навічкоў, якія яшчэ ў верасні прыйшлі ў маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Мінская абласная арганізацыя кекусінкай каратэ», з годнасцю прайшлі атэстацыю. Экзамен быў падзелены на дзве часткі: першая – тэорыя, другая – фізічная падрыхтоўка. З 68 удзельнікаў адзінай, хто здаў экзамен на выдатна, стала юная каратыстка Алеся Рабкевіч, вучаніца Навасвержанскай СШ. Алеся не толькі таленавітая спартсменка, але яшчэ і выдатніца ў школе. Жадаем ёй не спыняцца на дасягнутым. Далей перад дзяўчынкай стаіць новая мэта – шлях да чырвонага пояса.

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *