На мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна і дружалюбны народ гэтай краіны са Святам Вясны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мінулы 2019 год быў напоўнены мноствам яркіх падзей і высокіх дасягненняў у супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі. «Паступальна ўмацоўваецца стратэгічны ўзаемадавер. Мінск і Пекін аказваюць адзін аднаму надзейную палітычную падтрымку, каардынуюць намаганні ў вырашэнні глабальных праблем. Назіраецца бесперапынны рост і змяненне структуры тавараабароту. Адзначаецца прагрэс у рабоце нашага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» як узорнага праекта ініцыятывы «Пояс і шлях». Развіваюцца міжрэгіянальныя кантакты і гуманітарныя сувязі. Беларусы і кітайцы гатовыя і далей разам ісці наперад, падзяляючы агульныя каштоўнасці», – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выступіў з прапановай абвясціць у двухбаковых адносінах 2020-ы Годам міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. «Перакананы: гэта дапаможа ўвасобіць у жыццё шмат важных планаў і праектаў», – падкрэсліў ён.
Прэзідэнт таксама пацвердзіў запрашэнне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі наведаць у гэтым годзе Беларусь з афіцыйным візітам, падчас якога лідары дзвюх краін змогуць вывесці двухбаковы дыялог на яшчэ больш высокі ўзровень, які азначае новую эпоху беларуска-кітайскага партнёрства.
БелТА