Валошкі могуць ззяць бісерам

Главное Культура

На раённай выставе «Сонцаварот» многія наведвальнікі доўга затрымліваліся ля экспазіцыі, дзе нельга было адарваць вачэй ад кветкавых кампазіцый, выкананых бісерапляценнем. Аўтар іх – знакамітая майстрыха ў гэтым відзе творчасці Святлана Карніцкая з Налібак.

Педагог па спецыяльнасці, Святлана Іосіфаўна працягвае працаваць з вучнямі, толькі ў крыху іншым напрамку. Ужо многія гады ў Дзераўнянскай дзіцячай школе мастацтваў яна развівае творчыя задаткі дзяцей – вучыць плесці з бісеру. Яе выхаванцы паказваюць выдатныя ўзоры творчасці, могуць прапанаваць персанальныя выставы і даказваюць свае ўменні на розных конкурсах, атрымліваючы ўзнагароды.

Сама Святлана Іосіфаўна – пастаянная ўдзельніца розных фестываляў, конкурсаў, выстаў. Яна ўдасканальвае сваё майстэрства, што можна ўбачыць на кожнай новай выставе. Мастачка лічыцца адным з самых знакамітых майстроў у народным клубе майстроў народнай творчасці «Пралеска».

У многіх засталося яркае ўражанне ад жытнёвага снапа Стаўбцоўшчыны на адным з абласных свят «Дажынкі». Ён быў упрыгожаны валошкамі, выкананымі з бісеру. Аўтарам гэтага сапраўднага твору мастацтва выступіла Святлана Карніцкая. Кажуць, лепш адзін раз убачыць, чым шмат разоў пачуць.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *