Форум журналістаў: атрымаць адказы на жыццёва важныя пытанні і магчымасцю павучыцца

Главное Соцыум

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міністэрствам інфармацыі ў чацвёрты раз арганізавала форум журналістаў краіны па тэме”Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”.

Двухдзённае маштабнае мерапрыемства з прадстаўніцтвам журналістаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі з усёй Беларусі адбылося на базе прафсаюзнага санаторыя “Крыніца” пад Мінскам, што дало магчымасць пазнаёміцца з медыцынскімі паслугамі, якія прадастаўляе здраўніца, магчымасцямі адпачынку і ўпэўніцца, што аздараўленчая база айчынных здраўніц гасцінна прымае беларусаў і запатрабавана расіянамі на працягу ўсяго каляндарнага года.

Форум пачаў работу ў дзень уступлення ў сілу абноўленага Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусі, у распрацоўцы якога актыўна і вынікова паўдзельнічала Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, прапанаваўшы з прынцыповай пазіцыяй каля 40 паправак, якія ўнеслі істотныя змены ў 30 артыкулаў у абарону працаўнікоў.

У першы дзень семінару менавіта на пытаннях абноўленага Працоўнага кодэксу і была завострана ўвага. Прафсаюзы краіны цяпер бачаць сваю ролю ў тым, каб праводзіць маніторынг правапрымяняльнай практыкі і заклікаюць сродкі масавай інфармацыі на месцах надаваць увагу гэтым пытанням, уступаць у абарону працаўнікоў, калі парушаецца прымяненне заканадаўчага акта. У абмеркаванні тэмы прынялі ўдзел кіраўнікі галіновых прафсаюзаў краіны. У сваіх выступленнях яны акцэнтавалі ўвагу на тым, якія асаблівасці прынмянення новаўвядзенняў Працоўнага кодэксу ў іх сферах, у чым сутнасць паправак, якія дазволілі ўнесці справядлівасць у тыя моманты, якія выклікалі пратэсты. Асабліва дэтальна разглядаліся змяненні ва ўмовах выхаду на датэрміновую пенсію людзей са шкоднымі ўмовамі працы. Дарэчы, гэтыя змяненні таксама былі прыняты з актыўнай пазіцыяй прафсаюзаў.

Новы каляндарны году ў бюджэтнай сферы адметны тым, што ўведзена новая норма аплаты працы. Гэта датычыць і працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Прафсаюзы таксама не засталіся ў баку ад гэтых пытанняў у час, калі, як і ва ўкараненні ўсяго новага, узнікае нямала непаразуменняў: Федэрацыя прафсаюзаў запусціла работу “гарачых ліній” па праблемных пытаннях. Арганізатары форуму паклапаціліся запрасіць у аўдыторыю тых спецыялістаў Міністэрства інфармацыі, хто непасрэдна курыруе гэты напрамак работы. Удзельнікі форуму маглі задаць усе пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе пераходу на новую сістэму аплаты, заручыцца падтрымкай службаў міністэрства аказаць дапамогу рэдакцыям падчас пераходу на новыя ўмовы аплаты працы з канкрэтнымі прапановамі.

Другі дзень форуму быў адметны тым, што на сустрэчу з журналістамі прыбылі Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Міхаіл Орда зрабіў акцэнты на тым, што форум праходзіць напярэддані значнай падзеі — VIII з’езду Федерацыі прафсаюзаў Беларусі, які адбудзецца напрыканцы лютага бягучага года. Прамоўца акцэнтаваў увагу на тым, што зроблена Федэрацыяй за апошнія пяць гадоў, каб падняць аўтарытэт прафсаюзаў у грамадстве. Дзейнасць гэтая шматгранная — і ўдзел у рапрацоўцы Працоўнага кодэксу, і арганізацыя прававых прыёмаў прафсаюзнымі юрыстамі, і ўзаемадзеянне з Генеральнай пракуратурай па адстойванні правоў і інтарэсаў працаўнікоў, і арганізацыя агульнабеларускіх акцый для кансалідацыі суайчыннікаў, і шмат іншых канкрэтных накірункаў работы. Аб дзейснай рабоце скажуць такія лічбы: за пяць гадоў з удзелам прафсаюзаў адноўлены ў рабоце больш за 400 чалавек, выплачана працаўнікам незаконна ўтрыманых наймальнікамі 20 мільёнаў рублёў. І такія прыклады можна працягваць.

Міхаіл Орда завастрыў увагу журналістаў на ключавых момантах работы прафсаюзаў на месцах, выказаў надзею на цеснае супрацоўніцтва з рэгіянальнымі сродкамі масавай інфармацыі для ўмацавання пазіцыі гэтай самай шматлікай грамадскай арганізацыі ў адстойванні інтарэсаў простага чалавека.

Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч у сваёй прамове выказаў Міхаілу Ордзе ўдзячнасць, што Федэрацыя прафсаюзаў дае інфармацыйную падставу для асвятлення важных актуальных для працоўнага насельніцтва краіны пытанняў.

Журналісцкая брація з даверам успрыняла выступленне кіраўніка галіновага міністэрства Алеся Карлюкевіча, які сам многія гады быў журналістам-практыкам. Па-ранейшаму актуальна стаяць наступныя патрабаванні да выданняў: тэматычнай насычанасці, пашырэння праблемна-аналітычнай, крытычный прасторы, разнастайнасці жанравай палітры матэрыялаў з жывой і цікавай падачай інфармацыі, павышэння ступені даверу чытача да сродкаў масавай інфармацыі. У апошні час вялікая ўвага надаецца ўдасканаленню электроннага варыянту друкаваных выданняў і гатоўнасці журналістаў працаваць на належным узроўні ў розных фарматах.І гэта патрабаванне, выстаўленае часам: да 80 працэнтаў маладога пакалення нашага грамадства мае зносіны з электроннымі СМІ. Размова ішла аб адказнасці работы ў інтэрнэт-прасторы, новых тэхналагічных рашэннях медыйнага характару. Галіновае міністэрства арыентуе і падтрымлівае пашыраць практыку рэгістрацыі сеткавых выданняў, што будзе садзейнічаць імкненню працаваць у адпаведнасці з заканадаўствам.

Цяперашні час патрабуе ад кожнага працаўніка ў любой сферы, у якім бы ён узросце ні быў, паспяваць за тэхналогіямі, пастаянна навучацца, павышаць прафесіянальнае майстэрства, каб адпаядаць свайму прызначэнню на рабочым месцы ў сучасных умовах. Для работнікаў сродкаў масавай інфармацыі былі праведзены на высокім узроўні майстар-классы на навучанні адміністрыроаванню сайтаў, рабоце з каментарыямі, манетызацыі сацыяльных сетак, стварэнні электронных спецпраектаў і т.п. Быў жывы інтарэс да гэтых пытанняў, можна было атрымаць каментарыі ў індывідуальным парадку.

Федэрацыя прафсаюзаў мае намер і надалей арганізоўваць для работнікаў рэгіянальных СМІ падобныя форумы па актуальных пытаннях дня з магчымасцю навучаючых семінараў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фото Аляксандра ПОБАТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *