На Стаўбцоўшчыне прайшоў турнір інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?»

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Па добрай традыцыі напрыканцы года на Стаўбцоўшчыне праходзіць калядны турнір інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?».

Сёлета ён быў юбілейны, дзясяты, і адзначыўся найбольшай колькасцю каманд-удзельніц. І адметна, што ў складзе каманд можна было сустрэць не толькі моладзь, але і больш вопытных  аматараў гэтага віду адпачынку.

rbt

11 каманд сабраліся ў піцэрыі «Гарадок» (месца сустрэчы невыпадковае – яго выбіраюць ужо трэці год), каб у сонечнай атмасферы гэтай установы паспаборнічаць за званне інтэлектуала. Да каманд-заўсёднікаў, як «Каленвал» (філіял ММЗ), «Шпількі» (СШ № 2 г. Стоўбцы), «Якуба Коласа, 92» (Стаўбцоўскія электрасеткі), «Мясная дзяржава» (Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат), «Педаль газа» (Стоўбцыгаз), «12 клас» (СШ № 3 г. Стоўбцы), «Прасцей простага» (Стаўбцоўская ЦРБ) дабавіліся тры цалкам новыя: «Без каментарыяў» (ДЭУ № 62), «Ліхаманка» (раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі) і «Фокінцы» (ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна). Каманда  «Рубилка» (Стаўбцоўскі лясгас) на чале з капітанам Аляксандрам Шарапам бярэ ўдзел у турніры толькі другі раз, але ўжо заявіла пра сябе: сёлета заняла трэцяе, прызавое, месца.

Калі казаць пра вынікі, то другое месца – у каманды электрасетак на чале з Юрыем Дзёміным. А тытул наймацнейшага нязменна трымаюць медыкі. Капітану каманды на чале з Георгіем Хільмановічам уручаны кубак пераможцы. Граматы і падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама дасталіся прызёрам турніру, дыпломы – усім удзельнікам. Піцэрыя са свайго боку парадавала кожную каманду фірменным пачастункам – піцай.

Калядны турнір збіраецца  дзясяты раз, і з гэтай нагоды галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Анастасія Віслаўская ўручыла грамату райвыканкама педагогу СШ № 3 г. Стоўбцы Вользе Трафімчук. З’яўляючыся нязменнай вядучай, Вольга Георгіеўна аказвае дапамогу ў папулярызацыі руху «Што? Дзе? Калі?», у інтэлектуальным і творчым развіцці моладзі Стаўбцоўшчыны.

Разам з тым інтэлектуальныя спаборніцтвы набіралі тэмп з кожным раўндам. За навагодняй віктарынай – медыяазбука, затым – «Покер-інтэлект», навагодні конкурс для капітанаў. Кульмінацыйная частка – 18 пытанняў з самых розных сфер. Для абмеркавання кожнага з іх адводзілася мінута.

У журы працавалі інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей і галоўны бухгалтар РК ГА «БРСМ» Арына Міткевіч.

– Выказваю ўдзячнасць камандам, а таксама Аляксею Далькову і ўсяму персаналу піцэрыі «Гарадок», – падсумоўвае Анастасія Віслаўская. – Чакаем у наступным годзе заўзятараў турніру і навічкоў.

Для каманд кожны калядны турнір – гэта магчымасць сустрэцца, цікава правесці сярод аднадумцаў стары год і сустрэць новы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *