Сустрэча з дзяцінствам адбылася ў Шашкоўскай сярэдняй школе

Адукацыя Главное

Склалася цудоўная традыцыя ў нашай краіне: штогод у першую суботу лютага запрашаць у госці самых дарагіх, самых любімых, самых званых гасцей – выпускнікоў. Шашкоўская сярэдняя школа гасцінна расчыніла дзверы для сваіх выпускнікоў. Як і шмат гадоў таму, выпускнікі пераступілі парог роднай школы, каб сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, настаўнікамі, каб на кароткі час сустрэчы вярнуцца ў незабыўныя школьныя гады. Сустрэча з юнацтвам, сустрэча з дзяцінствам у школе падарыла выпускнікам магчымасць вярнуцца ў той час, дзе засталіся ў памяці сябры і бесклапотнае жыццё, напоўненае яркімі школьнымі падзеямі. У гэты дзень у школе панавала прыемная атмасфера весялосці, добразычлівасці і радасці сустрэчы. Кожны прысутны змог адчуць, што родная школа яго не забылася, што ён таксама часцінка школьнай гісторыі.

Марына КУТАС, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *