Базу энергетыкаў не пазнаць

Главное Эканомiка

Для таго каб Дзераўная адпавядала новаму статусу – «Вёска будучага», прыклалі свае намаганні і энергетыкі.

Не пазнаць аб’ект  Стаўбцоўскага РЭС – аператыўна-эксплуатацыйны пункт «Дзераўное». Рамонтныя работы выкананы ў комплексе з добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

Годна выглядае пасля рамонту база энергетыкаў у Дзераўной

Звяртаюць на сябе ўвагу ландшафтныя вазы, якія, нібыта талісманы, з абодвух бакоў упрыгожваюць уваход у будынак. Фасад яго ўцеплены і, як і новая бетонная агароджа, пафарбаваны ў аднолькавай колеравай гаме. Вясной, трэба меркаваць, тут усё аздобіцца яркімі колерамі зеляніны і кветак.

У самім будынку аператыўна-эксплуатацыйнага пункта зроблена перапланіроўка, каб стварыць усе неабходныя бытавыя ўмовы для работнікаў. Унутры памяшкання з’явіўся санітарны вузел. Абноўлена мэбля.

Створаны ўмовы для працы і адпачынку

Як патлумачыў галоўны інжынер Стаўбцоўскага РЭС Дзмітрый Бычкевіч, добраўпарадкаванне пункта ў Дзераўной ажыццёўлена сіламі рамонтна-будаўнічага ўчастка Стаўбцоўскіх электрычных сетак, прычым у адносна кароткія тэрміны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *