29 добрых спраў ад прафсаюза

Адукацыя Главное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У Мінскай вобласці, і ў нашым раёне таксама, праходзіць дабрачынная акцыя “29 добрых спраў” , ініцыятарам якога выступіла галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама.

Да гэтага мерапрыемства далучылася і Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў , якое заўсёды актыўна падтрымлівае ўсе дабрачынныя акцыі. Сведчанне таму і гэтая: Стаўбцоўскаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі будзе перададзены сертыфікат на набыццё і ўстаноўку дзіцячай гульнявой пляцоўкі. Тым самым, прафсаюз пазіцыянуе сябе як арганізацыя, якая надае вялікую ўвагу падрастаючаму пакаленню. Прафсаюз наведае і іншыя цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання, інтэрнатныя ўстановы вобласці з арганізацыяй карысных мерапрыемстваў для дзяцей.

Старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюза Віктар Маліноўскі сутнасць дзейнасці аб’яднання бачыць у плённым супрацоўніцтве з сацыяльнымі партнёрамі пад дэвізам “Мы- разам!”.

Фота БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *