Прышчэпка для дамашняга гадаванца

Важное Медыцына

У сувязі з абвастрэннем эпізаатычнай сітуацыі па шаленстве, як у адносінах да дамашніх гадаванцаў, так і дзікай жывёлы, жыхарам раёна, якія ўтрымліваюць на сваім падворку катоў і сабак, неабходна дастаўляць іх у ветэрынарныя ўстановы для абследавання і вакцынацыі супраць шаленства.

У адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага ветэрынарнага заканадаўства ўсе дамашнія сабакі і каты, якія былі прышчэплены ў 2019 годзе, у новым годзе павінны быць рэвакцынаваны супраць шаленства (прышчэпка робіцца раз у год).

Вакцынацыя дамашняй жывёлы супраць шаленства праводзіцца ў Стаўбцоўскай гарадской ветэрынарнай лячэбніцы (г. Стоўбцы, завулак Мічурына, 1; кант. тэл. 7-41-19) у рабочыя дні з 08.00 да 16.00, у суботу – з 10.00 да 13.00, а таксама ў Дзераўнянскай участковай ветлячэбніцы (кант. тэл. 5-82-96).

Лячэбная дапамога дамашнім гадаванцам, якія не прышчэплены супраць шаленства, аказвацца не будзе.

Анатоль ГУСАЧОНАК,галоўны ветурач раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *