Каб стаць добрым абвальшчыкам Дзмітрыю Волку спатрэбіўся не адзін год

Главное Эканомiка

На новай тэхналагічнай лініі працуюць абвальшчыкі і жылоўшчыкі ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», што дазваляе апрацоўваць за змену да дзевяці тон свініны і ялавічыны.

У апошнія гады на камбінаце значна амаладзіўся і кадравы састаў абвальшчыкаў. На месцы навучаюць моладзь гэтай запатрабаванай прафесіі Аляксандр Бельскі і Дзмітрый Волк.

Да новай лініі – і прафесіяналізм брыгадзіра абвальшчыкаў Дзмітрыя Волка

– Каб стаць добрым абвальшчыкам, спатрэбіцца не адзін год і вялікае жаданне. Праца звязана са значнай фізічнай нагрузкай, псіхалагічна няпростая, – падкрэслівае абвальшчык з 15-гадовым стажам Дзмітрый Волк.

У свой час Дзмітрый закончыў прафесійна-тэхнічны каледж (атрымаў адразу дзве прафесіі – абвальшчыка і повара), а не так даўно – і Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Калегі абралі яго брыгадзірам.

Плён работы абвальшчыкаў і іншых работнікаў участка па вытворчасці каўбасных вырабаў і мясных паўфабрыкатаў – гэта выпуск якаснай і бяспечнай прадукцыі, якая ў тым ліку адгружаецца і на замежныя рынкі. Нельга не сказаць і пра тэхнічнае перааснашчэнне. Майстар Алеся Гелейша зазначае:

– На ўчастку апошнім часам пабудавана новая мыйка для ўнутранай тары, а вытворчасць арганізавана так, каб раздзяліць выпуск прадукцыі з дабаўкамі, якія ўтрымліваюць алергены (соевы бялок, сыр і інш.), і прадукцыі без дабавак.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *