Здаецца, яшчэ ўчора разам выступалі ў школьнай камандзе КВЗ, а ўжо сёння наш сябар – сапраўдны мужчына, будучы афіцэр. Усе гэтыя словы пра Рому Барысенку, курсанта-другакурсніка Ваеннай акадэміі.
Раман завітаў з агітацыйным візітам у школу. І першымі, каго ён наведаў, быў наш 8 клас. Выпускнік нашай школы, вясёлы, энергічны хлопец, коратка і па-ваеннаму выразна расказаў нам пра вучобу ў сваёй ВНУ, пра будні і святы, пра заняткі і вайсковую службу.
Рамана проста засыпалі пытаннямі. Цікавіліся і пра ўмовы паступлення ў акадэмію, і пра прадметы, якія там выкладаюць, і пра дысцыпліну. Зразумела, цікава было ведаць і пра тое, ці шмат дзяўчынак вучыцца ў ваеннай ВНУ і якое размеркаванне пасля вучобы.
На ўсе нашы пытанні будучы афіцэр і абаронца Айчыны адказваў цікава і з задавальненнем.
Вікторыя ПРЫБЫТКА, вучаніца Шашкоўскай СШ