Папярэджанне смяротнасці насельніцтва

Ахова правапарадку Важное

За 10 гадоў у Мінскай вобласці смяротнасць насельніцтва ад суіцыдаў знізілася на 43,2 % – з 38,2 % на 100 тыс. насельніцтва (555 выпадкаў) у 2009 годзе да 21,8 % (311 выпадкаў) у 2018 годзе. За 9 месяцаў 2019 года ўзровень суіцыдаў сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь знізіўся на 15,4 % – з 15 выпадкаў да 12,7  на 100 тыс. насельніцтва.

У Мінскай вобласці ўзровень суіцыдаў стабілізаваўся. Самы высокі ўзровень суіцыдаў за 9 месяцаў 2019 года адзначаны ў Старадарожскім, Капыльскім, Мядзельскім раёнах, узровень, вышэйшы за сярэднеабласны, адзначаны яшчэ ў 11 раёнах вобласці (Клецкім, Бярэзінскім, Стаўбцоўскім, Чэрвеньскім, Валожынскім, Смалявіцкім, Крупскім, Слуцкім, Вілейскім, Пухавіцкім, Маладзечанскім). Інфармацыя пра суіцыдальную актыўнасць насельніцтва раёнаў Мінскай вобласці з узроўнем суіцыдаў, вышэйшым за сярэднеабласны, за 9 месяцаў 2019 года была прадстаўлена ўстановай аховы здароўя «Мінскі абласны клінічны цэнтр «Псіхіятрыя – наркалогія» ў дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» ў кастрычніку 2019 года.

У Мінскай вобласці праводзіцца сістэмная міжведамасная работа па прафілактыцы суіцыдаў. Пытанні прафілактыкі самагубстваў актыўна асвятляліся ў СМІ. Урачы – псіхіятры-нарколагі на рэгулярнай аснове праводзяць заняткі з медыцынскімі работнікамі па пытаннях ранняга выяўлення суіцыдальных прыкмет і псіхічных расстройстваў.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пісьмом ад 16.08.2019 № 3-1-14/12140-332ДСП «Аб актывізацыі работы па прафілактыцы суіцыдаў» звяртала ўвагу абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта на неабходнасць прыняцця неадкладных мер па папярэджванні смяротнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад знешніх прычын, у тым ліку і суіцыдаў.

Аляксей Аляксандраў, галоўны ўрач Мінскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя – наркалогія»



Tagged <