Каб вечар прайшоў незабыўна

Важное

Выпускніца Мінскага кааператыўнага тэхнікума Алена Барысевіч больш за 20 гадоў працуе ў  Стаўбцоўскім аддзеле Мінскага аблспажыўтаварыства. Пачынала сваю працоўную біяграфію прадаўцом у магазіне «Дзіцячы свет». А калі выйшла з водпуску па доглядзе дзіцяці, ёй было прапанавана месца работы  ў рэстаране «Нёман».

Алена Міхайлаўна паспяхова выконвае абавязкі афіцыянта, мае пяты кваліфікацыйны разрад. Для яе гэтая работа – магчымасць падарыць людзям радасць, прыемнасць, сагрэць усмешкай, якасна абслужыць кліента, смачна пакарміць.

– Кожны з нас любіць сябе пабалаваць, схадзіць у кафэ ці рэстаран. А цяпер стала правілам вызваляць сябе ад дамашніх клопатаў пры святкаванні юбілеяў і перакладваць гэта на прафесіянальны сэрвіс. Мы разумеем, што людзі прыходзяць у рэстаран адпачыць, паспрабаваць эксклюзіўныя смачныя стравы, проста атрымаць асалоду ад прыемнай атмасферы. І першыя ўражанні пачынаюцца з таго, як падышоў афіцыянт да століка, як павітаўся, як прапанаваў меню. І мы ў адказе перад кліентам за яго добры настрой. Таму самі не маем права мець «кіслага» настрою, – адкрывае сакрэты сваёй прафесіі Алена Барысевіч.

Для такога раскладу ў Алены Міхайлаўны ёсць усё: прафесіяналізм, жаданне працаваць так, каб атрымліваць падзяку з клопатам пра імідж свайго прадпрыемства.

Яна дзеліцца з намі і такой радасцю. На сучасны моманат у рэстаране «Нёман» падабраўся малады калектыў, уліліся энергічныя, ініцыятыўныя, перспектыўныя маладыя кадры. Пануе добразычлівая, прыемная атмасфера. І мы бачым, што гэты пазітыў – на тварах працаўнікоў рэстарана «Нёман».

Святлана ЖЫБУЛЬ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *