Сёння — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналіста

Главное Соцыум

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны вайны ў Афганістане!

31 гад таму завяршылася ваенная аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Афганістане. Верныя прысязе, вы годна выканалі свой інтэрнацыянальны, салдацкі і грамадзянскі абавязак, увасобіўшы сабой прыклад бескарыслівага служэння Айчыне і высокай асабістай доблесці. 
Наш чалавечы абавязак у тым, каб мы заўсёды памяталі кошт подзвігу і цану жыцця. Сотні нашых хлопцаў не вярнуліся з Афганістана. Шчыра раздзяляем боль страты тых, хто не дачакаўся сваіх сыноў, мужоў, братоў. Светлая памяць загінуўшым.
У дзень памяці і смутку прыміце, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, словы шчырай прыязнасці за вашы гераізм і мужнасць. Жадаем вам міру, шчасця, здароўя і поспехаў у працы на дабрабыт нашай Айчыны! Пашана вам і слава!

Фота Васіля ЗЯНЬКО 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *