ААТ «Навасвержанскі лесазавод» ажыццявіў сертыфікацыю сваёй прадукцыі

Главное Эканомiка

У дрэваапрацоўчым цэху Навасвержанскага лесазавода

Для павелічэння аб’ёмаў продажаў ААТ «Навасвержанскі лесазавод» ажыццявіў сертыфікацыю сваёй прадукцыі – вытворцамі атрыманы сертыфікаты ўстойлівага лесакарыстання FSC (код ТТ-СОС-004555) па сістэме менеджменту якасці ISO 9001-2015.

Сёння прадпрыемства выпускае піламатэрыялы абразныя сырыя і сухія, дошку габляваную. Упор зроблены на рэалізацыю сухога піламатэрыялу на экспарт, што дае магчымасць максімальна загрузіць вытворчыя магутнасці як участка лесапілення, так і сушыльнага абсталявання.

У 2019 годзе доля экспартных адгрузак павялічылася ў параўнанні з 2018 годам з 83 працэнтаў да 91. Сярод асноўных рынкаў збыту – такія краіны, як Літва, Эстонія, Латвія, Польшча.

На прадпрыемстве адзначаюць, што патрэбнасць лесазавода ў лесасыравіне складала летась амаль 80 тысяч м3 драўніны: уласнымі сіламі яе было нарыхтавана на арандаваных участках ляснога фонду каля 40 тысяч м3  і больш за 57 тысяч м3 – закуплена.

На даны момант істотны ўплыў на фінансавае становішча завода аказвае цанавая кан’юнктура на прадукцыю дрэваапрацоўкі, а таксама рэвальвацыя курсу нацыянальнай валюты.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *