Члены аглядавых камісій наведалі стаўбчан

Важное Пожарная безопасность

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Штодзень да жыхароў Стаўбцоўшчыны прыходзяць члены аглядавых камісій, каб яшчэ раз нагадаць аб правілах пажарнай бяспекі і правесці супрацьпажарны агляд домаўладання.

На працягу лютага на Міншчыне аб’яўлены месячнік пажарнай бяспекі, падчас якога асаблівая ўвага звернута на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у домаўладаннях адзінокіх пажылых грамадзян і тых, хто пражывае адзін, інвалідаў, шматдзетных сем’яў і сем’яў, у якіх непаўналетнія дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама там, дзе злоўжываюць спіртнымі напіткамі.

Пажарна-прафілактычная работа вядзецца як па месцы жыхарства, так і на сельскіх сходах, бацькоўскіх сходах, на сустрэчах у працоўных калектывах, у грамадскіх месцах з масавым знаходжаннем людзей. Актыўна ўключыліся ў яе не толькі пажарныя, але і прадстаўнікі мясцовай улады, міліцыі, аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароны, грамадскіх арганізацый і інш.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *