Машынна-трактарны парк Стаўбцоўскага АКС абнавіўся

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Папоўніўся і абнавіўся машынна-трактарны парк Стаўбцоўскага АКС, і гэта паспрыяе чысціні і дагледжанасці нашага горада.

Набыты ў лізінг аўтамабіль МАЗ мае ўніверсальнае прызначэнне, без яго камунальнікам не абысціся фактычна ні ў які сезон.

– Аўтамабіль аснашчаны адвалам для ўборкі снегу, шчоткай для падмятання, раскідвальнікам пяску. У вясенне-асенні перыяд яго базу можна выкарыстоўваць у спалучэнні з бочкай для паліву, – падкрэслівае галоўны механік прадпрыемства Станіслаў Пажога.

Новы аўтамабіль давераны вадзіцелю Мікалаю Жыбулю, а яго МАЗ-самазвал,  тэрмін службы якога набліжаецца да 20 гадоў, рыхтуецца да спісання.

Акрамя таго, сёлета прадпрыемствам таксама набыты трактар МТЗ-320 (зімою з яго дапамогай можна чысціць снег і сыпаць супрацьгалалёдныя матэрыялы, летам – касіць і падмятаць), трактар МТЗ-82, які мяркуецца аснасціць прычапной касілкай, і самаходная касілка «Хускварна» – адмысловая для абкошвання цэнтральных вуліц горада.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *