МТФ «Налібакі» ТАА «СЖК «Налібакі» лідзіруе па надоях малака

Главное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Сёлета працягвае лідзіраваць у спаборніцтве сярод малочнатаварных фермаў калектыў МТФ «Налібакі» ТАА «СЖК «Налібакі», дзе за студзень у сярэднім ад кожнай каровы атрымана 886 кілаграмаў малака. На другім і трэцім месцах – жывёлаводы МТФ «Целяхі» і МТФ «Церабейнае»  вышэйназванага таварыства, якія займаюць другую і трэцюю прыступкі з паказчыкамі 823 і 788 кілаграмаў малака. Не пазычаць рупнасці працаўнікам МТФ «Зарэчча» ААТ «Каганец»: яны маюць чацвёрты вынік – 781 кілаграм. На пятым месцы – старанныя працаўнікі МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі» з вынікам 755 кілаграмаў. На шостым і дзявятым, з паказчыкамі 745 і 695 кілаграмаў малака, умелыя работнікі МТФ «Цэнтр» і МТФ «Пруды» ТАА «СЖК «Налібакі». Сёмае, дзясятае і трынаццатае месцы ў жывёлаводаў  МТФ «Пагарэлае», МТФ «Жыгалкі» і МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», дзе надоена ад каровы 742, 691 і 642 кілаграмы малака. На восьмай і адзінаццатай прыступках – жывёлаводы МТФ «Ячонка» і МТФ «Засулле» ААТ «Каганец» з вынікамі 718 і 684 кілаграмы малака.

Маючы паказчык 672 кілаграмы, на дванаццатую пазіцыю перамясціліся працаўнікі МТК «Жацерава» аднайменнага таварыства, якія зноў у кагорце наймацнейшых, а іх калегі з МТФ «Горкі» дзеляць чатырнаццатае  месца з работнікамі МТК «Вялікі Двор» ААТ «Вялікі Двор». На пятнаццатым месцы – жывёлаводы МТФ «Казейкі» ААТ «Агранёманскі» з вынікам 630 кілаграмаў.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *