Растлумачваем усе пра мадэрнізацыю ўліку электраэнергіі

Главное Эканомiка

Замена індукцыйнага лічыльніка на больш новы, электронны, на даны момант праходзіць паэтапна. Адпаведна, у некаторых спажыўцоў узнікаюць пытанні наконт такога пераходу. Паспрабуем разабрацца ў ім і ў іншых момантах разам з намеснікам начальніка Стаўбцоўскага міжраённага аддзялення філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» Станіславам ГРЫШАНОМ.

–       Сёння актыўна ідзе праграма мадэрнізацыі, якая зацверджана галоўным інжынерам ДПА «Белэнерга» Аляксандрам Сіваком. Да 2023 года плануецца памяняць індукцыйныя лічыльнікі з класам дакладнасці 2,5 на электронныя, у якіх клас дакладнасці – 1. Праграма мадэрнізацыі дазволіць атрымліваць больш пэўны ўлік электраэнергіі і магчымасць аб’яднання электронных лічыльнікаў у сістэму АСКУЭ (аўтаматызаваная сістэма кантролю і ўліку электраэнергіі).

–       Грамадзяне звяртаюцца з пытаннямі пра недакладны ўлік электраэнергіі. Калі стаяў індукцыйны лічыльнік, то менш налічвалася спажытай электраэнергіі, што не скажаш пра электронны. З чым гэта звязана?

–       Усё залежыць ад класа дакладнасці прыбора электраўліку, якую ён дае дапушчальную хібнасць. Гэта і ўплывае на спажыванне электраэнергіі.

Калі людзі звяртаюцца да нас з такой праблемай, па іх заяве мы здымаем прыбор электраўліку і адпраўляем яго на экспертную паверку. Каля 95 % з праведзеных экспертыз паказваюць, што даны электрапрыбор працуе ў сваім класе дакладнасці.

–       Якія дакументы патрэбны для перадачы электралічыльніка на баланс энергазабяспечваючай арганізацыі?

–       Для таго каб грамадзянін мог перадаць свой электрапрыбор уліку ва ўласнасць РУП «Мінскэнерга» на бязвыплатнай аснове, неабходна: звярнуцца ў Стаўбцоўскае МРА «Энергазбыт» для напісання заявы з прад’яўленнем дакумента, які пацвярджае асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца); прадставіць дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на аб’ект электразабеспячэння (электралічыльнікі для ўліку электраэнергіі на будпляцоўках не прымаюцца); прадставіць пашпарт (фармуляр) на лічыльнік з адзнакай аб даце яго продажу і тэрмінах гарантыйных абавязацельстваў завода-вытворцы, таварны чэк (пры яго наяўнасці).

–       Ці трэба звяртацца ў філіял «Энергазбыт» пры куплі кватэры ці дома?

–       Абавязкова, трэба перазаключаць дагавор электразабеспячэння. Адсутнасць яго нясе за сабой адключэнне электраэнергіі ад жылога памяшкання. Тэрмін – 10 каляндарных дзён з моманту атрымання дакументаў.

–       Дзе грамадзяне могуць атрымаць інфармацыю пра тарыфы на электраэнергію?

–       На афіцыйным інтэрнэт-сайце філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» – http://www.energosbyt.by/, наведаць адміністрацыйны будынак Стаўбцоўскага МРА (інфармацыя змяшчаецца на стэндзе), звярнуцца па тэлефоне 7-33-30.

Гутарыла Марына КУТАС, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *