Пабраліся шлюбам у Дзень усіх закаханых

Важное Соцыум

На Стаўбцоўшчыне тры пары закаханых сталі ў Дзень святога Валянціна мужам і жонкай.

Гэта Яўген Юнцэвіч і Яна Агафонава, Назар Буланцаў і Анастасія Макарэвіч, Сяргей Шапялевіч і Ларыса Сідарава. Сваімі пачуццямі пары пацвердзілі, што самае важнае ў жыцці чалавека – сям’я, пяшчота, падтрымка адно аднаго. А яшчэ важна тое, што такому моцнаму пачуццю, як каханне, падуладныя ўсе ўзросты. І няхай нехта сустрэўся на дыскатэцы, а некага лёс звёў у іншых абставінах, у вачах кожнага з закаханых ззяе вялікае шчасце. З гэтымі адчуваннямі ім ісці па жыцці і будаваць заўтрашні дзень сваёй сям’і. У моладзі будуць дзеці, і іх неабходна выхаваць добрымі сынамі і дочкамі, дастойнымі людзьмі, беларусамі.

У зале рэгістрацыі шлюбаў начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Надзея Картузава ад душы павіншавала маладажонаў са знакавай падзеяй у іх жыцці і пажадала ім здароўя, цярпення, мудрасці. І – каб іх сем’і аберагаў святы Валянцін.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *