Сярод аператараў машыннага даення раёна – новы лідар

Важное Сельская гаспадарка

Пачаўся новы працоўны год, і ў раённым спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення раёна – новы лідар. У студзені больш за іншых надаіла малака ад кожнай каровы сваёй групы Вольга Калевіч, якая працуе на МТФ «Пагарэлае». На рахунку працаўніцы – 952 кілаграмы малака.

На прызавых прыступках – руплівіцы Аксана Маліноўская з ААТ «Каганец» і Наталля Лапкоўская з ТАА «СЖК «Налібакі» з паказчыкамі 918 і 891 кілаграм. Іх калегі, дзве Святланы – Бандаровіч і Гаркач – у пяцёрцы лепшых з  паказчыкамі 882 і 868 кілаграмаў малака. На шостым, сёмым, восьмым і дзявятым месцах – налібаччанкі Ганна Саланкевіч, Галіна Чыжэўская, Алена Гаптар і Наталля Шаляпёнак з паказчыкамі 850, 847, 828 і 814 кілаграмаў малака. На дзясятай прыступцы – Людміла Зянько з ААТ «Агранёманскі» з вынікам 810 кілаграмаў. З адзінаццатага па чатырнаццатае месца знаходзяцца таксама працаўніцы ТАА «СЖК «Налібакі» – Жанна Калпак, Алеся Дубіцкая, Валерыя Ахоцінская і Святлана Рынкевіч, якія надаілі адпаведна 807, 781, 775  і 769 кілаграмаў малака. Нона Філіна з ААТ «Агранёманскі» і Кацярына Доўгая з ААТ «Каганец» дзеляць пятнаццатае месца, кожная атрымала ад каровы 764 кілаграмы малака.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *