27 населеных пунктаў раёна абслугоўвае перасоўны медыцынскі комплекс

Важное Медыцына

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Такую міні-лячэбніцу на колах у мінулым годзе атрымала цэнтральная раённая бальніца. Сельскія жыхары аддаленых вёсак, дзе на фельчарска-акушэрскіх пунктах няма медработнікаў, прывыклі ўжо да такіх медыцынскіх паслуг, калі машына пад’едзе да іх дома, доктар і іншыя медыцынскія работнікі правядуць абследаванне, індывідуальна выслухаюць кожнага, назначаць лячэнне.

У медыцынскім комплексе размешчаны кабінеты прыёму пацыентаў, працэдурны, акушэрскі, пункт рознічнай рэалізацыі лекавых сродкаў. У распараджэнні медработнікаў на такіх выездах электронныя вагі, глюкометр, атаскоп з наборам вушных варонак, танометры, наборы для аказання неадкладнай дапамогі, ЭКГ-апарат і іншае неабходнае абсталяванне.

У мінулым годзе перасоўны медыцынскі комплекс абслужыў дзве з паловай тысячы сельскіх жыхароў Стаўбцоўшчыны.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *