У «Хатыні» адкрылася выстава “Мастак, які малюе час”

Главное Культура

Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю. Вялікай Перамогі, распачаўся ў «Хатыні» выставай Святаслава Федарэнкі, паведамляе logoysk.by.

Святаслаў Федарэнка – член Саюза мастакоў Беларусі, лаўрэат прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта, узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў за заслугі ў выяўленчым мастацтве. Яго работы захоўваюцца ў калекцыях рэспубліканскіх і абласных музеяў краіны, а таксама ў прыватных Расіі, Англіі, Галандыі, Швейцарыі, Германіі, Італіі, ЗША і інш.

З адноклькавым поспехам Святаслаў Мікалаевіч працуе у жанрах тэматычнай кампазіцыі, партрэта і пейзажу ў класічнай манеры. Летась мастак напісаў карціну “Памятайце! Покліч Хатыні”. На вялікім палатне адлюстравана кульмінацыя трагедыі: поўныя жаху людзі у ахопленай полымем вопратцы выбягаюць з палаючага хлява. Тут намалявана скошая куляй і закрываючая сабой свайго сына Ганна Жалабковіч, а таксама Іосіф Камінскі, якому пашанцавала выжыць.

— Тэма Хатынскай трагедыі больш уласціва літаратарам, мастакі звяртаюцца да яе не так часта, — заўважыў падчас адкрыцця выставы дырэктар мемарыяльнага комплекса Артур Зельскі. – Таму вельмі хацелася, каб гэтая карціна апынулася тут. І мы ўдзячны Святаславу Мікалаевічу за магчымасць дакрануцца да яго творчасці.

— У наш складаны час, калі спрабуюць перайначыць гісторыю, неабходна зноў і зноў нагадваць аб тым, што адбывалася на самой справе, — лічыць мастак. – Як дзеля справядлівасці, так і дзеля непаўтарэння падобных трагедый.

З яго меркаваннем згодны архітэктары – аўтары мемарыяла Валянцін Занковіч і Юрый Градаў, якія прынялі ўдзел у адкрыцці выставы і цёпла адгукаліся аб творчасці Святаслава Федарэнкі. На ўрачыстасці таксама прысутнічалі  прадстаўнікі пасольства Расійскай Федэрацыі, якія з павагай адносяцца да нашай агульнай гісторыі, праяўляюць цікавасць да тых мерапрыемстваў, якія ўвекавечваюць памяць аб гераічным мінулым брацкіх народаў.

У адкрытай сёння экспазіцыі побач з работамі сына размешчаны франтавыя замалёўкі яго бацькі – знакамітага беларускага мастака Мікалая Федарэнкі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, які спачатку быў партызанам на роднай Магілёўшчыне, а потым вызваляў іншыя краіны і дайшоў да Берліна.

Такім чыным выстава “Мастак, які малюе час” прадстаўляе на Лагойшчыне не толькі творчую сям’ю, але і беларускую мастацкую школу рэалізма.

Валянціна КОРЗУН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *