Вытворчасць малака ў ААТ «Жацерава» павялічваецца

Главное Сельская гаспадарка

Паступова павялічваецца вытворчасць малака ў ААТ «Жацерава». Па выніках работы за мінулы год дбайныя працаўнікі фермаў занялі ў раённым спаборніцтве другое месца.

– Будзем надалей павышаць планку і ў наступным годзе разлічваем даіць ад каровы штодзень па 25 кілаграмаў малака, – падзяліўся  планамі дырэктар таварыства Аляксандр Дударэвіч. – Павялічылася вытворчасць малака за кошт паўнацэннага кармлення жывёлы. Корманарыхтоўшчыкі летась спрацавалі выдатна – мы занялі першае месца сярод калег па колькасці закладзеных кармоў. Усе яны высокай якасці. Ушчыльную займаемся перазалужэннем, закладваем шматкампанентныя пашы. Высяваем перспектыўныя травы. Узначальвае  жывёлагадоўчую галіну вопытны спецыяліст Ларыса Дзясятнік, якая сёлета прызнана лепшым галоўным заатэхнікам раёна. Маем высокія паказчыкі менавіта дзякуючы яе грунтоўным ведам і ўмеламу кіраўніцтву галіной. А ўвогуле ўдзячны ўсім працаўнікам і спецыялістам, якія штодзень рупяцца на фермах, прымнажаючы здабыткі гаспадаркі.

Дырэктар таварыства разумее, што дасягнуць высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі без далейшага ўкаранення новых тэхналогій  немагчыма. Прынята рашэнне пабудаваць на МТФ «Жацерава» «клюшачнік»  на 250 галоў з устаноўкай даільнай залы,  які будзе ўзводзіцца з падтрымкай дзяржавы.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *