Стаўбчане вярнуліся з прэстыжнай арт-сесіі. Ёсць пераможцы

Адукацыя Важное

Арт-сесія юных мастакоў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці – гэта прэстыжнае конкурснае мерапрыемства, якое арганізоўваецца галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама.

Гэты конкурс вызначае пераможцаў па асноўных дысцыплінах і намінацыях у трох узроставых групах па выніках работы за мінулы навучальны год сярод мастацкіх школ і аддзяленняў выяўленчага мастацтва школ мастацтваў Мінскай вобласці. Кожны год мерапрыемства праходзіць у розных раёнах вобласці. Некалькі гадоў назад арт-сесія юных мастакоў праходзіла ў Стоўбцах. А сёлета цырымонія ўзнагароджання юных талентаў ХІІ Арт-сесіі адбылася ў Барысаве.

Важна адзначыць і такі момант, што работы дзяцей ацэньваюць прафесары і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Вучні аддзялення выяўленчага мастацтва Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў кожны год пацвярджаюць высокі ўзровень падрыхтоўкі па асноўных дысцыплінах мастацкай адукацыі. І гэты год не выключэнне. Ад нашага раёна было прадстаўлена 15 работ выхаванцаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Лепшым у вобласці ў сярэдняй групе, у намінацыі  «Кампазіцыя», прызнаны малюнак Міланы Шчэцька, якая ўзнагароджана дыпломам І ступені. Гэта вучаніца выкладчыцы Ірэны Зянько. Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Нацюрморт» адзначана работа Арыны Кульша, гэта выхаванка Святланы Калкоўскай. Вучаніца Валерыя Капяльян (выкладчык – Андрэй Зянько) атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Пейзаж» – дыплом ІІ ступені, Аляксандра Барысевіч  (выкладчыца – Ірэна Зянько) у такой жа намінацыі – дыплом ІІІ ступені. Марына Клімовіч у намінацыі «Дэкаратыўная кампазіцыя» адзначана дыпломам  ІІІ ступені. З юнай мастачкай працуе выкладчыца Святлана Калкоўская.

Перамогі юных талентаў на такіх прэстыжных конкурсах нясуць станоўчыя эмоцыі, заснаваныя не толькі на асабістым поспеху, гэта яшчэ і пацвярджэнне высокага ўзроўню падрыхтоўкі вучняў па авалодванні азамі мастацкай творчасці.                                         

Святлана Жыбуль, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *