Падвялі вынікі круглагадовай спартакіяды сярод арганізацый раёна

Важное Спорт

Фота носіць ілюстрацыйны характар

ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Стаўбцоўскага раёна» сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама падвялі вынікі круглагадовай спартакіяды сярод арганізацый раёна.

У 2019 годзе спартакіяда праводзілася па дванаццаці відах спорту, такіх як шашкі, дартс, валейбол, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, плаванне, стрытбол, міні-футбол і інш. На жаль, з-за адсутнасці снегу спаборніцтвы па лыжных гонках правесці не было магчымасці.

Удзел у спартакіядзе прынялі дванаццаць арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Па выніках пераможцам стаў працоўны калектыў Стоўбцыгаза. Другое месца заваявалі супрацоўнікі Стаўбцоўскіх электрычных сетак, а трэцяе – у філіяла Мінскага маторнага завода.

Дзмітрый Сцепанюк, дырэктар ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Стаўбцоўскага раёна», адзначае, што ў 2020 годзе спартакіяда пройдзе ў відазмененым фармаце: на кожным з чатырох этапаў будуць прадстаўлены пэўныя віды спорту.

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *