У Смалявічах прайшло абластное свята “Дзень роднай мовы”

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Напрыканцы лютага ў Смалявічах прайшло абластное свята “Дзень роднай мовы”. На мерапрыемстве прысутнічалі ўдзельнікі літаратурна-песенных і чытацкіх конкурсаў, сакратары раённых камітэтаў БРСМ, школьнікі. Ад нашага раёна свята наведалі Ягор Падольскі, першы сакратар РК ГА “БРСМ” і Кірыл Бакулін, метадыст выставачнай залы Старасвержанскага цэнтра культуры.

Па традыцыі мерапрыемства распачалося з напісання дыктоўкі. У гэтым годзе для гэтага быў абраны публіцыстычны твор Янкі Купалы «Ці маем мы права выракацца роднай мовы». “Сэнс такой дыктоўкі не ў тым, каб праверыць свае веды, а каб яшчэ раз усвядоміць, што мы — беларусы і павінны ганарыцца гэтым”, ─ падкрэсліў Кірыл Шык, першы сакратар Мінскага абкама БРСМ.

Пад час мерапрыемства быў адведзены час для дэманстрацыі паэтычнай творчасці:  выступалі ўдзельнікі конкурсаў на найлепшае выкананне вершаў і песень. Таксама для прысутных была арганізавана гульня “Мая Радзіма – Беларусь”. Удзел у ёй прымалі 8 каманд, па 6-8 чалавек у кожнай. Пытанні былі разнабаковыя і не так легка было знайсці на ўсе з іх правільныя адказы. Па выніках гульні каманда “Кропка”, якая складалася з прадстаўнікоў Стаўбцоўскага, Валожынскага, Нясвіжскага і Любанскага раёнаў, заняла другое прызавое месца. Пераможцы атрымалі зборнікі твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка.

Скончылася абласное свята роднай мовы праглядам беларускамоўнай версіі вядомага ўсім фільма «Адзін дома».

Ксенія РУБІН

Фота Святланы Курэйчык



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *