
Кіраўніцтвам і працаўнікамі ААТ «Радзіма Якуба Коласа» прыкладаюцца старанні, каб адрадзіць былую славу гаспадаркі, якая па вытворчасці малака стабільна ўваходзіла ў тройку лепшых у раёне. І гэтае жаданне паспяхова ажыццяўляецца. Жывёлаводы малочнага цэха сёлета ў прызёрах, што надае стымул не спыняцца на дасягнутым. Магчымасці ёсць, нявыкарыстаных рэзерваў таксама нямала. Тут створана неблагая матэрыяльная база для вытворчасці малака і мяса. Функцыянуе сучасны малочнатаварны комплекс. Пабудаваны прафілакторый для вырошчвання цялят, якому няма аналагаў у гаспадарках раёна. У топ-15 лепшых фермаў раёна знаходзяцца тры вытворчыя падраздзяленні – МТФ «Пагарэлае», МТФ «Жыгалкі» і МТФ «Шахноўшчына».
Заслужылі павагу за працу ветурач Дзмітрый Аўчук, тэхнік-асемянатар Аляксандр Ланкевіч і аператар па вырошчванні цялят Таццяна Белая, якія прымаюць сёння ўдзел у раённым Свяце працы.
Надзея БАТАЛКА, фота аўтара