Дэкор і тэхналогіі ад Стаўбцоўскай ПМК

Главное Эканомiка

Ужо на падыходзе да тэрыторыі ААТ «Стаўбцоўская ПМК» міжволі знаёмішся з узорамі прадукцыі, што тут выпускаецца. Выстаўлены дэкаратыўныя металічныя агароджы самай рознай формы, а непасрэдна на тэрыторыі прадпрыемства своеасаблівую выстаўку працягваюць малыя архітэктурныя формы і элементы добраўпарадкавання, якія асвоены «пээмкоўцамі».

Прадукцыя Стаўбцоўскай ПМК запатрабавана арганізацыямі і насельніцтвам

Прысутнічае ў гэтай экспазіцыі і вытворчы кантэкст.

– Не першы год мы з’яўляемся партнёрамі сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў на тэрыторыі свайго раёна і Мінскай вобласці. Нашы паслугі запатрабаваны, – зазначае дырэктар прадпрыемства Аляксандр Пашкевіч, дэманструючы стойлавае, даільнае, халадзільнае абсталяванне для жывёлагадоўчых памяшканняў. Вытворцы прапануюць шырокі спектр паслуг па яго вырабе і мантажы, абслугоўванні і рамонце.

Звяно па вырабе рэкуператараў цяпла да халадзільных установак (злева направа): слесары Дзмітрый Біюць і Сяргей Хука, газаэлектразваршчык Аляксей Мядзведзеў

Летась Стаўбцоўскай ПМК было выраблена 145 рэкуператараў цяпла для ТАА «Цэнтр азонабяспечных тэхналогій» (супрацоўніцтва працягваецца не першы год), якое выкарыстоўвае іх для камплектацыі сваёй прадукцыі – халадзільнага абсталявання для малочнатаварных ферм. На прадпрыемстве традыцыйна рэалізуюць тэхнічныя газы самых розных відаў, для чаго створаны неабходны абменны фонд тары.

– Працуем рэнтабельна (летась аб’ём вытворчасці на прадпрыемстве склаў амаль 2 мільёны 400 тысяч рублёў), аднак хацелася б мець больш абаротных сродкаў для набыцця новага абсталявання, – акрэслівае задачу Аляксандр Пашкевіч.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *