Вобразы мілыя роднага краю…

Главное Год малой родины

Мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, запаведныя. Да іх адносяцца мемарыяльныя сядзібы «Акінчыцы», «Альбуць», «Смольня», «Ласток» і ўрочышча Бервянец. У 2003 годзе названыя аб’екты ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Возера Кромань размяшчаецца за 38 км (на паўночны захад) ад горада Стоўбцы. Адносіцца да басейна Нёмана. У возеры водзяцца наступныя віды рыб: шчупак, лешч, верхаводка, плотка, краснапёрка, акунь. Тут арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства. Каля возера знаходзіцца рыбалоўна-турыстычны комплекс «Кромань». Ён карыстаецца папулярнасцю не толькі ў рыбаловаў. Наваколле возера вызначаецца багаццем грыбоў і ягад. Возера Кромань і сёння захавала сваю першародную прыгажосць. Варта зазначыць: летнія варыянты адпачынку на Кромані карыстаюцца асаблівай папулярнасцю.

Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула» знаходзіцца на тэрыторыі аб’екта гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы: фрагменты парку, вадаём, капліца, гаспадарчыя пабудовы, афіцына, лядоўня в. Сула» ў адноўленай сядзібнай хаце, дзе можна пазнаёміцца з жыццём некалькіх пакаленняў багатага шляхецкага роду Лэнскіх. Тут можна ўбачыць экспанаты музея, фатаграфіі, партрэты, даўнейшую мэблю, арыгіналы сапраўдных дакументаў, якія дапамагаюць наведвальнікам перанесціся ў тыя далёкія часы і разгадаць не адну таямніцу людзей, якія тут жылі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *