Аддзел грамадскага харчавання Стаўбцоўскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства запрошаны на абслугоўванне гасцей чэмпіянату Еўропы па біятлону, які праходзіць у Раўбічах.
На выязным гандлі задзейнічаны павары і афіцыянты рэстарана “Нёман”, павары піцэрыі “Ветразь”. Госці чэмпіянату і балельшчыкі ля палаткі стаўбчан могуць не толькі сагрэцца чаем з духмянай выпечкай ці гамбургерамі, але і падсілкавацца апетытнымі шашлыкамі, шаурмой, пах ад якіх спакушае падысці. Настрой ствараюць не толькі стравы, але і ўмелае абслугоўванне кліентаў.
Светлана ЖИБУЛЬ
Фото БЕЛТА