У дзіцячым садзе № 8 з’явіўся інтэрактыўны стол для арганізацыі адукацыйнага працэсу

Адукацыя Главное

У рамках абласной акцыі «29 добрых спраў» дзіцячы сад № 8 г. Стоўбцы наведаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень. Ён уручыў дашкольнай установе інтэрактыўны стол для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў сучасным кантэксце.

Гэта стала вялікай радасцю не толькі для педагагічнага калектыву і выхаванцаў дзіцячага сада № 8, але і для спецыялістаў упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, аб чым з удзячнасцю гаворыць галоўны спецыяліст упраўлення Алена Смірнова:

– Хоць гэта самая маладая ўстанова дашкольнай адукацыі раёна, але тут ужо паспеў скласціся вельмі творчы, працаздольны калектыў, які прымае актыўны ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах, рэалізуе інавацыйны праект. Педагогі дзіцячага сада № 8 паспяхова прынялі ўдзел у выставе Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі па актуальных напрамках, сучасных формах работы ва ўзаемадзеянні з бацькамі. Пры рэалізацыі эксперыментальнага праекта па апрабацыі дыдактычных матэрыялаў па фарміраванні ў выхаванцаў ранняга ўзросту асобасных, прадметных кампетэнцый былі падрыхтаваны цікавыя інавацыйныя напрамкі работы, такія як «Дзіця і прырода», «Дзіця і грамадства». У рамках рэалізацыі абласнога педагагічнага праекта з дапамогай электронных адукацыйных рэсурсаў дзяцей пазнаёмілі з прафесіямі. Сучасная інфармацыйна-камунікацыйная тэхніка, якую дашкольная ўстанова атрымала ў падарунак, дапаможа і надалей актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы цікавых інавацыйных праектаў, прыцягнуць дзяцей да сучасных форм навучання: інтэрактыўны стол выклікае ў іх вялікі інтарэс. Такі сучасны праграмны комплекс ёсць яшчэ ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці «Радуга».

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *