У Стаўбцоўскай раённай бальніцы прайшлі выязныя практычныя заняткі

Важное Медыцына

З мэтай пераймання вопыту ў Стаўбцоўскай раённай бальніцы прайшлі выязныя практычныя заняткі для спецыялістаў па кадравай рабоце сістэмы аховы здароўя Мінскай вобласці ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі.

Была прадстаўлена работа стаўбцоўскай бальніцы па замацаванні кадраў і наогул па ўсіх напрамках кадравай палітыкі.

Слухачы курсаў маглі пазнаёміцца з матэрыяльнай базай, асначанасцю абсталяваннем, умовамі працы медыцынскага персаналу, немалаважнымі пытаннямі забеспячэння жыллём медыцынскіх работнікаў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *