Жыхары Зарэчча ўзяліся за навядзенне парадку

Важное Год малой родины

Жыхары Зарэчча, што на тэрыторыі Рубяжэвіцкага сельсавета, вырашылі не чакаць, калі вясна возьме сапраўдны тэмпературна-пагодлівы разгон і прыбавіць земляробскіх клопатаў, а ўзяліся за навядзенне парадку на прысядзібных тэрыторыях, дварышчах, вуліцах, прыбіраюць рэшткі восеньскага лісця, галлё, што сарвалі зімовыя вятры з дрэў.

Старшыня сельвыканкама Павел Карніцкі (у цэнтры) гутарыць з вяскоўцамі – Віктарам Вінаградавым і Віктарам Маліноўскім

Падштурхнутыя абавязкам, памяццю аб родных, усёй талакой на чале са старшынёй сельвыканкама Паўлам Карніцкім вяскоўцы дружна рушылі наводзіць належны парадак на мясцовых могілках.

Старшыню сельвыканкама фотаапарат зафіксаваў падчас рабочай размовы з Віктарам Вінаградавым і мясцовым старастам Віктарам Маліноўскім. Дарэчы, стараста аказаў старшыні даволі дзейсную дапамогу. Аб’язджаючы хаты, тэлефануючы зарачанцам, ён канкрэтна загадваў, каму з якой прыладай прыйсці. Такім чынам, больш за 30 чалавек сабраў на працу гэты вясковы арганізатар.

На працоўную сходку прыйшлі і тыя, хто ў гэты дзень меў выхадны, быў вольны ад грамадскай работы, і тыя, хто цяпер часова беспрацоўны. Ураз ціш могілкаў абудзілася гулам бензапіл, стукам сякер, што выслабанялі плошчы ад хмызняку, струхнелых дрэў.

Людміла Кавальчук рупіцца на сцягванні галля

Увішна падчышчаў зараснікі  Генадзь Шырвель. Свой выхадны рабочы філіяла маторнага завода ахвотна аддаў агульнавясковай працы.

Не засталася ўбаку ад намаганняў аднавяскоўцаў і пенсіянерка Людміла Кавальчук, якая рупілася з Таццянай Баркінай на сцягванні галля, што напілавалі Міхаіл Скарабагаты і Аляксандр Жук. Могілкі ўвачавідкі ад намаганняў талакі прымалі іншы выгляд.

Васіль Зянько, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *