Ад мінулага да сучаснага. ААТ «Агранёманскі» адзначае 70-годдзе

Важное Сельская гаспадарка


Рамка вокруг текста


ААТ «Агранёманскі», якое другі год узначальвае Дзяніс Захарчук, па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі знаходзіцца ў ліку вядучых таварыстваў раёна. Гаспадарка яму дасталася немалая па памерах, з даўняй слаўнай гісторыяй і своеасаблівымі традыцыямі, якія Дзяніс Сяргеевіч стараецца падтрымліваць. Укараняюцца ў вытворчасць новыя ідэі. Перспектыва развіцця – павелічэнне пагалоўя і прадукцыйнасці жывёлы. Дастойна працягваецца справа былога дырэктара Іосіфа Меляшкевіча, які дваццаць гадоў стаяў на капітанскім мосціку і жадае сённяшняму кіраўніку, дружнаму і працавітаму калектыву заўсёды імкнуцца наперад і дасягаць чарговых вышынь.

Раслінаводчая галіна сельскагаспадарчага таварыства працуе стабільна. З году ў год хлебаробы атрымліваюць высокія ўраджаі збожжавых і зернебабовых. Гаспадарка з’яўляецца элітгасам па вырошчванні перспектыўных сартоў насення вышэйназваных культур і рэалізуе яго калегам з іншых таварыстваў. На тэрыторыі Залужскага склада ўстаноўлена  лінія па ачыстцы і дапрацоўцы насення. Ёсць неблагі вопыт па вырошчванні азімага рапсу. У ліку першых у раёне агранёманцы набылі ўстаноўку па вытворчасці рапсавага масла, ад продажу прадукцыі маюць неблагі прыбытак. Жамерыны выкарыстоўваюцца на корм жывёле, што дазваляе павялічваць надоі малака.

У таварыстве ўшчыльную займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў і пастаянна маюць высокую ўраджайнасць салодкіх каранёў. Летась адгрузілі перапрацоўшчыкам звыш 19 тысяч тон. Сёлета найпершы клопат пра кармы, таму плошчу пад цукровыя буракі змяншаюць і аддаюць перавагу кукурузе, пад якую зоймуць тысячу гектараў. З восені зааралі 85 працэнтаў непрадукцыйных зямель, якія будуць перазалужаць перспектыўнымі бабовымі і злакавымі шматгадовымі травамі. Стаўку ў вырошчванні сельгаскультур робяць на арганіку. З восені пад ураджай бягучага года ўнесена ў глебу 47 тысяч тон гэтага віду ўгнаення і вясною мяркуюць заараць яшчэ 23 тоны.

Трактароў і сельгасмашын для правядзення палявых работ ў гаспадарцы дастаткова. Апошнія набыткі – аўтамашына МАЗ грузападымальнасцю 20 тон, высокапрадукцыйная сучасная барана айчыннай вытворчасці БЗ-22.

У таварыстве падабраўся моцны касцяк механізатараў, здольных выконваць пастаўленыя задачы.

Прадукцыйнасць працы павялічылася за кошт укаранення новых тэхналогій і выкарыстання высокаэфектыўнай сельгастэхнікі.

У плане добраўпарадкавання летась заасфальтавана тэрыторыя мехдвара ў Скамарошках і збожжасклада ў Залужжы.

Поўны матэрыял чытайце ў газеце «Прамень» за 29.02.2020

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *