З феерыяй – на канікулы

Навіна дня Нумары

У пятніцу, 30 мая, у 11.00 на стадыёне «Юнацтва» пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя – «Не пакідайце дзяцей адных», прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях рыхтуе цікавую праграму, у тым ліку:  дэманстрацыю пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, водную феерыю.

Свята аздобіць канцэртная праграма, надзіманы атракцыён, віктарына, узнагароджанне салодкімі прызамі актывістаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і клуба юных выратавальнікаў-пажарных.

Будзе арганізаваны гандаль.

Запрашаем!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *