
На мясатлушчавым участку ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» за змену атрымліваюць у сярэднім 1,8 тоны харчовых тлушчаў, якія адгружаюць як на ўнутраны рынак, так і на рынак Расійскай Федэрацыі.
Апаратчыкі, занятыя на гэтай вытворчасці, працуюць у дзве змены. У выніку праведзенай мадэрнізацыі тут з’явіліся два новыя катлы, у якіх адначасова можна атрымліваць 1,5 тоны тлушчаў. Разам з тым па-ранейшаму загрузка тлушчу-сырцу ў катлы і ўпакоўванне атрыманай прадукцыі ў гафратару застаюцца ручнымі.
Значныя аб’ёмы вытворчасці харчовых тлушчаў звязаны ў цэлым з напружанай работай мясатлушчавага ўчастка, аднаго з асноўных на камбінаце, які забяспечвае сыравінай іншыя яго ўчасткі: па вытворчасці каўбасных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў і кансерваў, паштэтаў.
– За змену выдаём каля 40 тон мяса, – адзначае начальнік участка Таццяна Доўнар і падкрэслівае, што калектыў працуе з поўнай самааддачай, выконвае даведзеныя планавыя паказчыкі.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара