У газеце «Прамень» стартаваў праект «Вайна. Памяць. Перамога»

Вялікай Перамозе прысвячаецца Главное

Сёлета 9 Мая нас чакае юбілейная дата –75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ідучы ёй насустрач, рэдакцыя распачынае новы праект – «Вайна. Памяць. Перамога».

Гэта даніна павагі нашым шаноўным ветэранам, салдатам Перамогі, а таксама імкненне не згубіць унікальны матэрыял, якім валодаюць удзельнікі і сведкі той вайны. Будзем збіраць яго разам, каб не засталіся па-за ўвагай адметныя лёсы і гістарычныя факты, каб наш летапіс напоўнілі і галасы тых, хто не дажыў да Вялікай Перамогі, але хто пакутаваў, рызыкаваў і марыў толькі аб адным: хутчэй бы закончылася вайна.

75 гадоў мінула з таго дня… Час аддаляе нас ад Вялікай Айчыннай і, адначасова, робіць больш значным, каштоўным кожны чарговы юбілей Вялікай Перамогі. Толькі няўмольны час да тых, хто ведае вайну не па кнігах і кінастужках. Сёння на Стаўбцоўшчыне засталіся ў жывых 15 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – зусім невялікая «жменька» герояў, якія былі ўдзельнікамі ваенных дзеянняў і партызанамі, шчыравалі на працоўным фронце і на прыфрантавых участках чыгункі, непаўналетнімі вязнямі трапілі ў фашысцкі канцэнтрацыйны лагер…

Мы раскажам у гэтым праекце пра кожнага з 15 ветэранаў. Яны гэтага заслугоўваюць! А яшчэ звяртаемся да старэйшага пакалення і моладзі: падзяліцеся ўспамінамі аб «сваёй» вайне, раскажыце аб сваіх бабулях і дзядулях! Падкажыце імёны тых, чыя гісторыя магла б усхваляваць іншых і застацца ў сэрцы кожнага чалавека.

Кантактны тэлефон рэдакцыі – 7-33-87, электронная пошта – pramen@mail.belpak.by.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *