Праект «Вайна. Памяць. Перамога»
Іосіф Піліпавіч Казлоўскі нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Пагарэлае. У армію быў прызваны ў 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі, Стаўбцоўскім райваенкаматам. Служыў радавым, тэлефаністам 494-га артылерыйскага палка. З баямі вызваляў Польшчу і Германію. Узнагароджаны медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За адвагу», ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
Пасля вайны вярнуўся ў родную вёску і больш за чатыры дзясяткі гадоў працаваў жывёлаводам ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Разам з жонкай (светлай памяці) выгадаваў двух сыноў.
Іосіф Піліпавіч па-ранейшаму жыве ў роднай вёсцы, разам з сынам і нявесткай. Голас яго бадзёры, ветэран паскардзіўся толькі на дрэнны зрок. Ён пажадаў жыхарам раёна моцнага здароўя, радасці, даўгалецця.
І мы жадаем Іосіфу Піліпавічу: жывіце доўга, вы нам патрэбны!
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара