«Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі!» У Мінаблвыканкаме прайшло мерапрыемства да 75-годдзя Перамогі

Вялікай Перамозе прысвячаецца Главное

Пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце ў праграме святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На яго былі запрошаны жанчыны, якія ў гады ваеннага ліхалецця дзецьмі былі прымусова вывезены на Нямеччыну.

Да шаноўных ветэранаў звярнуўся намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч:

— Усё сваё жыццё вы аддалі Радзіме. Храбра ваявалі на франтах і ў партызанскіх атрадах, бясстрашна дзейнічалі ў складзе разведвальных груп і падполля. Хутка наша краіна будзе адзначаць 75-годдзе Вялікай Перамогі над фашызмам. Гэта ўпершую чаргу ваша свята, паважаныя ветэраны вайны і працы. Нізкі вам паклон за ўсё, што вы зрабілі для нашай свабоды, незалежнасці і дастойнага жыцця. Калі вакол мір і спакой, то заўжды ёсць месца святу. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена радасцю!

Ад Стаўбцоўскага раёна ўдзел у гэтай святочнай урачыстасці, звязанай са святкаваннем 8 Сакавіка, прынялі Яніна Вайткевіч з аг. Дзераўная і Марыя Паўловіч з пас. Наваколасава. Абедзьве яны маюць статус вязняў, у дзяцінстве былі вывезены ў Германію. Баявыя дзеянні і пастачяныя пагрозы жыцця моцна ўплываюць на псіхіку дарослага, а што ўжо гаварыць пра дзяцей.

(злева направа) Марыя Паўловіч і Яніна Вайткевіч

Вёска Ферма, дзе нарадзілася Яніна Вайткевіч, была спалена ворагам. Яніне было тады тры гады. Сям’я была вывезена ў Германію на прымусовывя работы і знаходзілася на чужбіне з чэрвеня 1943 па лістапад 1945 года. Бацькі працавалі ў сельскай гаспадарцы, а малагадовая Яніна разам з сястрою гадавалі двухгадовага брата. Пасля вызвалення бацька быў накіраваны для ўдзелу ў баявых дзеяннях у Бесарабію. Маці з трыма дзецьмі вярнулася ў Стаўбцоўскі раён да родных. Яніна Уладзіміраўна закончыла Брэсцкае медыцынскае вучылішча. Яна мае 40 гадоў медыцынскага стажу медсястрой Дзераўнянскай участковай бальніцы.

Маці Марыі Паўловіч была вывезена ў Германію на прымусовыя работы з вёскі Прусіна Уздзенскага раёна. У Германіі Марыя і нарадзілася. Пасля вызвалення разам з маці знаходзілася ў праверачна-фільтрацыйным пункце № 220 г. Нойштрэлітц. Вярнуліся ў родную вёску. Працоўная дзейнасць Марыі Іванаўны была звязана з вайсковай часцю № 25819 пас. Наваколасава, яе стаж складае 41 год, узнагародждана медалём “Ветэран працы”. Двое яе сыноў – абаронцы Айчыны, ваенныя афіцэры, і таксама пражываюць у нашым раёне.

Як бачым, на долю гэтых жанчсын і іх пакалення выпалі цяжкія выпрабаванні. Але яны ўсё вынеслі, пражылі дастойнае жыццё і з’яўляюцца прыкладам у выхаванні маладога пакалення ў патрыятызме і любові да сваёй Радзімы.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *