Яніна Шашко працуе ў адным з лёпшых магазінаў раёна

Важное Эканомiка

Яніна Шашко абслугоўвае сваіх аднавяскоўцаў. Многія гады яна працуе ў Старасвержанскім магазіне, які лічыцца адным з лепшых у раёне. Тыя, хто хоць раз рабіў там пакупкі, могуць пацвердзіць гэта. У магазіне выдатная раскладка тавару, чыста, светла, багаты асартымент прадукцыі. Гэта адзін з тых магазінаў самаабслугоўвання, дзе кіраўніцтва філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства правяло рамонтныя і іншыя аддзелачныя работы, для таго каб цалкам завяршыць рэбрэндынг у адзінстве стылістычнага рашэння. Зменена знешняе афармленне магазіна, адзенне прадаўцоў таксама выканана ў адзінай колеравай гаме. Рэбрэндынг закрануў і ўкараненне новых форм гандлю з улікам сучасных падыходаў. Усё гэта накіравана на павышэнне якасці гандлёвага абслугоўвання сельскіх жыхароў.

Да такога сэрвісу ў новым фармаце гатовы прадаўцы магазіна. Яшчэ нядаўна Яніна Шашко працавала разам з Таццянай Машчыц, стаж работы якой у спажывецкай кааперацыі складае больш за 30 гадоў. Таццяна Мікалаеўна ў гэтыя дні пайшла на заслужаны адпачынак. Такія ветэраны працы прайшлі ўсе этапы станаўлення спажывецкай кааперацыі, перажылі розныя перыяды. І для іх радасць, што на сучасны момант сельскія магазіны маюць такі прывабны выгляд, не сорамна запрасіць пакупнікоў і прапанаваць прадукцыю лепшых айчынных камбінатаў.

Стаж работы ў Старасвержанскім магазіне ў Яніны Шашко складае 20 гадоў. Яна шматдзетная маці, мае траіх дзяцей. Яніна Вацлаваўна выдатна спраўляецца і са сваімі дамашнімі клопатамі, і з работай за прылаўкам.

Работа прадаўца заклікана ствараць настрой іншым. І ветлівымі адносінамі да наведвальнікаў, і прафесіянальным абслугоўваннем, і клопатам стварыць прыемнасць у адметныя дні календара. Да свята вясны – 8 Сакавіка – прадавец прапануе апетытную выпечку кандытарскага цэха філіяла і ўсю астатнюю прадукцыю да стала. Той выпадак, калі сэрвіс – у крокавай даступнасці.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *