Дзмітрыю Дзям’янка з ААТ «Дзераўное» даручаюць самую адказную работу

Важное Сельская гаспадарка

Дзмітрый Дзям’янка працуе ў ААТ «Дзераўное» звыш дваццаці гадоў. Дбайнаму механізатару даручаюць самую адказную работу.

У распараджэнні Дзмітрыя Тамашавіча сучасны магутны трактар «Джон Дзір», на якім выконвае ў полі розныя тэхналагічныя аперацыі. Нядаўна шчыраваў на вывазцы арганікі і выканаў немалы аб’ём работ. А на гэтым тыдні займаўся падрыхтоўкай да веснавой сяўбы камбінаванага пасяўнога агрэгата. Механізатар заўсёды з разуменнем ставіцца да даручанай справы. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры зоймуць  сёлета ў таварыстве плошчу 800 гектараў. Штогод Дзмітрый Дзям’янка сее і азімыя, і яравыя збожжавыя. Мае немалы вопыт. Падчас уборачнай кампаніі ён звычайна заняты на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Штогод на яго рахунку самая вялікая колькасць перавезенага збожжа.

Дзмітрый Дзям’янка мясцовы. Аграгарадок Дзераўная яго малая радзіма. Працаваць на трактары Дзмітрыю Тамашавічу падабаецца, і ён з задавальненнем кожны дзень ідзе на працу.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *