Пачалася пасяўная кампанія

Главное Сельская гаспадарка

Фото БЕЛТА

У гаспадарках раёна пачалася пасяўная кампанія. Першымі ў мінулую суботу прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых культур хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра».

На палеткі ля Новага Свержаня вывеў трактар з камбінаваным пасяўным агрэгатам вопытны механізатар Віталій Шода, які з году ў год выконвае гэтую тэхналагічную аперацыю. Высяваўся авёс сорту «юбіляр». Усяго даная культура зойме ў таварыстве 40 гектараў. Папярэдне на полі правялі закрыццё вільгаці, парупіліся механізатары Віктар Галавач і Уладзімір Марзалюк. На ўнясенні мінеральных тукаў шчыравалі два Леаніды – Станкевіч і Слабейка. На ўнясенні арганічных угнаенняў папрацаваў Аляксандр Навіцкі.

Як расказвае в.а галоўнага агранома таварыства Надзея Турко, усяго раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры размесцяцца на плошчы  570 гектараў. Агранамічнай службай прыкладаюцца старанні для таго, каб атрымаць сёлета добры ўраджай.

У ліку першых прыступілі да пасяўной працаўнікі ААТ «Агранёманскі» і ААТ «Рубяжэвічы».

На палях раёна

(інфармацыя на 16 сакавіка)

÷ Закрыццё вільгаці ў сельгаставарыствах праведзена на 4236 гектарах, што складае амаль чацвёртую частку ад запланаванага.

÷ Падрыхтавана 410 гектараў глебы, больш за іншых у ААТ «Рубяжэвічы».

÷ Ворыва праведзена амаль на палове плошчаў, у ААТ «Жацерава» ўдвая больш за заданне.

÷ Першая падкормка азотам азімых збожжавых выканана ў гаспадарках на 1759 гектарах, азімага рапсу – на 452 гектарах. Завершаны абедзве тэхналагічныя аперацыі ў СФГ «Сула». У ААТ «Вялікі Двор» падкормлены пасевы рапсу.

÷ Пратручана 108 тон насення.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *