У Мінску адбыўся фінал адкрытага фестывалю «Я – даследчык»

Адукацыя Важное

У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся фінал адкрытага фестывалю «Я – даследчык».

Для ўдзелу ў абласным этапе членамі экспертнага журы былі адабраны самыя цікаўныя, творчыя, самыя вынаходлівыя дзеці нашага раёна. Пяць юных «вучоных» – тры дашкольнікі і два вучні малодшага школьнага ўзросту – прадставілі свае даследаванні на адкрытай стэндавай абароне ў пяці намінацыях.

Вучаніца 3 «А» класа гімназіі № 1 г. Стоўбцы Валерыя Байко абараняла работу «Шары ў небе» ў секцыі «Прыродазнаўства (нежывая прырода)». Кіраўнік даследчай работы – настаўніца пачатковых класаў Л. Л. Яўсейчык.

У намінацыі «Гуманітарныя веды» прадстаўляла работу «Ці можна хутка і трывала запомніць беларускія словы?» вучаніца трэцяга класа Дзераўнянскай сярэдняй школы Ксенія Лукша. Кіраўнік даследчай працы – настаўніца пачатковых класаў А. А. Канановіч.

«Незвычайнае ў звычайным» – такая намінацыя прыцягнула ўвагу выхаванца дзіцячага сада № 8 г. Стоўбцы Васіля Ладысюка. Пад кіраўніцтвам выхавальніцы А. Г. Шваб хлопчык падрыхтаваў даследаванне «Чаму не тонуць караблі?»

Выхаванка ясляў-сада № 4 г. Стоўбцы Сафія Лапко пад кіраўніцтвам выхавальніцы І. В. Пятровай зацікавілася тэмай «Навошта бярозцы чорныя палоскі?» і выступіла ў намінацыі «Дзіця  і прырода».

У намінацыі «Мая Радзіма – Беларусь» абараняла сваю даследчую работу «Чаму лес называюць багаццем Беларусі?» выхаванка Акінчыцкага дзіцячага сада Эмілія Шпіль. Кіраўніком работы выступіла выхавальніца І. І. Буднік.

Усе ўдзельнікі атрымалі заслужаныя медалі і памятныя прызы ад арганізатараў і спонсараў. Для іх таксама было падрыхтавана захапляльнае навуковае шоу Мазгакруцікава з музея навукі «Элементо», чароўнае падарожжа з Лунцікам. Дзеці пабылі ў гасцях у шахматнай каралевы, у гульнявым пакоі LEGO і арт-пляцоўцы выдавецтва «Шапакляк».

Аксана ДАВЫДЗЕНКА, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Стаўбцоўскага раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *