
На ААТ «ТБЗ Нёман» – адказная пара падрыхтоўкі тэхнікі да новага сезона здабычы, таму майстэрства такіх спецыялістаў, як Міхаіл Фенька, асабліва запатрабавана.
Яго кваліфікацыя электрагазазваршчыка дазваляе справіцца з любым відам рамонтных работ.
– Працуем напружана, каб своечасова выканаць усе заяўкі. Неабходнымі матэрыяламі забяспечаны, – гаворыць Міхаіл Фенька.
Сярод заслуг Міхаіла Аляксандравіча – не толькі бездакорная работа тэхнікі. Важкі яго ўклад у абнаўленне і добраўпарадкаванне тэрыторыі завода. Так, дзякуючы яму (і гэта асабліва падкрэслівае дырэктар Міхаіл Камейша) былі выраблены 10 металічных дзвярэй. Іх устанавілі ў брыкетным цэху пасля праведзенага рамонту.
А неўзабаве з надыходам веснавога цяпла работнікі завода з ахвотай будуць спыняцца ў вольную хвілінку пад дахам альтанкі, размешчанай побач з вытворчымі цэхамі. Альтанка ўражвае сваімі лёгкімі, нібыта карункавымі, формамі. Зрабіў гэты цуд усё той жа майстар зварачных работ Міхаіл Фенька.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара