Выплаты ветэранам

Афіцыйна Нумары

З 5 чэрвеня ў нашым раёне пачнуцца выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў гонар 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Яе атрымае 191 чалавек. Памер матэрыяльнай дапамогі залежыць ад статусу ветэрана. Інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай атрымаюць да свята па 8 мільёнаў рублёў. Сем’ям загінуўшых, працаўнікам тылу, тым, хто працаваў у час вайны на чыгунцы, інвалідам дзяцінства, хто атрымаў інваліднасць ад баявых дзеянняў, і інвалідам дзяцінства, хто згубіў у час вайны кармільца, вязням фашысцкіх лагераў і некаторым іншым катэгорыям будзе выплачана па 3,5 мільёна рублёў.                              

Аказанне матэрыяльнай дапамогі да юбілею вызвалення Беларусі ў час вайны – яшчэ адно сведчанне сацыяльнай падтрымкі ветэранаў вайны і працы з боку дзяржавы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *